Беларускія банкі папярэджваюць аб магчымых збоях пры аперацыях з пластыкавымі карткамі ў ноч на 15 лютага.
У прыватнасці, пра такую магчымасць сваім кліентам паведамляюць Беларусбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, ІнтэрПэйБанк, Дэльта Банк і Цэптэр Банк.
Кароткачасовыя перапынкі пры ажыццяўленні аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі ў сетцы прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу, пунктах выдачы наяўных, банкаматах і інфакіёсках прыпадуць на перыяд з 2 гадзін ночы да 6 раніцы.
Магчымасць перабояў у абслугоўванні звязана з правядзеннем прафілактычных работ Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам, тлумачаць у банках.