Удзел прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў красавіцкай сустрэчы на вышэйшым узроўні краін — удзельніц Усходняга Партнёрства ў Празе пакуль афіцыйна не пацвярджаецца. 

«На гэты момант такую інфармацыю не пацвярджаю. У планах у нас пакуль нічога не стаіць», — заявіла прэс-сакратар кіраўніка ўрада Вольга Доўгая. 

14 лютага ўкраінскія СМІ са спасылкай на спецыяльнага пасланца па пытаннях Усходняга Партнёрства МЗС Чэхіі Петара Мараша паведамілі, што 23—24 красавіка Прагу наведае прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ў тым ліку возьме ўдзел у саміце, прысвечаным праграме «Усходняе Партнёрства».

Паводле слоў Мараша, у саміце таксама возьмуць удзел прэзідэнты Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, прэм'ер-міністр Беларусі, прадстаўнікі кіраўніцтва Еўрасаюза, Швецыі, Польшчы, як ініцыятараў Усходняга Партнёрства, і Грэцыі, якая старшынствуе ў ЕС. 

Варта адзначыць, што саміты Усходняга Партнёрства праводзяцца раз у два гады. Першы адбыўся ў 2009 годзе ў Празе. У 2011 годзе саміт прайшоў у Варшаве, у 2013-м — у Вільні. Наступны саміт УП пройдзе ў 2015 годзе ў Рызе. 

Мерапрыемства ў красавіку чэшскі ўрад наладжвае з нагоды пяцігоддзя з моманту правядзення першага саміту Усходняга Партнёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?