Гурт «Краскі» распаўсюдзіў ліст у падтрымку Мілінкевіча. «Ужо тры гады, як мы знаходзімся на выгнаньні. Мы ведаем, што такое рэжым Лукашэнкі, і выпрабавалі магутнасьць яго рэпрэсій на сабе – у 2003 г. наш офіс у Менску быў захоплены АМАПам, нас жорстка зьбівалі, абвінавачвалі, дапытвалі і змусілі зьехаць зь Беларусі», – гаворыцца ў лісьце.

Цяпер «Краскі», што паходзяць з Гомелю, знаходзяцца ў ЗША і пэрыядычна даюць канцэрты ва Ўсходняй Эўропе. Гурт зычыць перамогі на выбарах Мілінкевічу і спадзяецца вярнуцца ў вольную Беларусь. «Мы з вамі! Мы з Радзімай», – так сканчаецца ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0