фота Tut.by

фота Tut.by

фота Tut.by

фота Tut.by

фота Tut.by

фота Tut.by

фота з фб Веранікі Трызны

фота з фб Веранікі Трызны

Выдатны дзень Беларусі: два залатыя медалі і адна бронза цягам аднаго вечара. Золата ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне выйграла Дар'я Домрачава. Увечары золата ў лыжнай акрабатыцы заваявала Ала Цупер. Надзея Скардзіна ў біятлоне заваявала бронзу.

Дар’я Домрачава нават з адным промахам на першай стойцы заваявала другі залаты медаль. Гонка доўгая – аж 15 кіламетраў. Таму хвіліну часу яна вельмі хутка адыграла нагамі.

Другой стала швейцарка Селіна Гаспарын. Яна адстралялася абсалютна дакладна. Гэткай самай трапнай была і яшчэ адна беларускай спартсменка Надзея Скардзіна. Яна закрыла ўсе дваццаць талерачак.

Пасля фінішу Надзеі былі яшчэ думкі, ці не апярэдзяць яе больш хуткія дзяўчаты, як фінка Макярайнен і чэшка Соўкалава. Але не! Скардзіна засталася трэцяй.

Надзея Скардзіна – нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. Там пачынала вучыцца біятлону. Але не вытрымала вялізнай канкурэнцыі ў Расіі. У Беларусі яна стала як біятланістка пад кіраўніцтвам выдатнага трэнера Клаўса Зіберта. Надзея да гэтага двойчы трапляла на п’едэстал у этапах Кубка свету. Скардзіна – адзін з лепшых стралкоў сусветнага біятлона.

Выдатнае дасягненне беларускага біятлона. У жанчын яшчэ будзе гонка з масавага старту, эстафета і змешаная эстафета.

А ўвечары прыйшлі выдатныя навіны з лыжнай акрабатыкі. Алімпійскай чэмпіёнкай стала Ала Цупер.

Ала прабілася ў першы фінал з апошняга месца (12 наймацнейшых), потым у другі фінал (топ-8), у трэцім фінале стартавала з 4-га месца, бліскуча скочыла, тады як кітаянка Лі Ніна і Лідзія Ласіла (Аўстралія) зваліліся. А Ксю Мінтао (Кітай) няроўна прызямлілася і набрала меней балаў.

Такім чынам у Беларусі на Алімпіядзе абсалютны рэкорд для зімовых Гульняў (тры золаты, адна бронза).

Ала Цупер прыпыняла кар'еру пасля нараджэння дачкі, але вярнулася ў фрыстайл. Яна не мела намеру ехаць на Алімпіяду, але не было кім замяніць яе, і яна пагадзілася

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0