14.02.2014 / 18:56

Да канца года праезд у Мінску павялічыцца да 5 тыс. рублёў 2

Да канца 2014 года тарыфы на пасажырскія гарадскія перавозкі ў Мінску павялічацца амаль на 66% (да 5 тыс. рублёў), у абласцях — на 55% (да 4,2 тыс).

Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Іван Трапянок 14 лютага на калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый у Гомелі. 

Аднак, паводле яго слоў, гэта будзе зроблена ў некалькі этапаў. «З мэтай недапушчэння сацыяльнай напружанасці павышэнне тарыфаў адбудзецца паэтапна», — сказаў Трапянок. 

Віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін у сваю чаргу заявіў, што «шокавых пераўтварэнняў» не будзе, тарыфы будуць павялічвацца ў залежнасці ад росту даходаў насельніцтва.

0
бугага / Адказаць
14.02.2014 / 19:16
Сацыялисты за жэстачайшые рэформы.
0
йцу / Адказаць
14.02.2014 / 19:47
Так по мнению транспортников получается,что нас ждет рост доходов на 66%? Я так понимаю повышение цен в зависимости от роста доходов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру