14.02.2014 / 19:47

Новым прэс-сакратаром МЗС прызначаны Мірончык 3

Начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс-сакратаром МЗС Беларусі 14 лютага прызначаны Дзмітрый Мірончык. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.

Дзмітрый Мірончык змяніў на пасадзе Андрэя Савіных, які прызначаны паслом Беларусі ў Турцыі.

Дзмітрый Мірончык працуе ў беларускім знешнепалітычным ведамстве з 1998 года. Да 2001 года ён займаў пасады аташэ, другога і першага сакратара ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва.

У 2001-2005 гадах Дзмітрый Мірончык працаваў у пасольстве Беларусі ў ФРГ. З 2005 па 2008 год займаў пасаду дарадцы ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС. У кастрычніку 2008 года накіраваны дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольства Беларусі ў Італіі, дзе знаходзіўся да сакавіка 2013 года. Затым ён вярнуўся і працягнуў працаваць ва ўпраўленні знешнепалітычнага аналізу. Да цяперашняга часу Дзмітрый Мірончык займаў пасаду намесніка начальніка дадзенага кіравання.

0
Юлій Каралёў / Адказаць
14.02.2014 / 20:00
Добра ведаю Дзіму. Крыштальнага разліву кар'ерыст, ціпа дзяржаўнік. Будзе касіць пад Грамыку, даваць чоткія рэбатлы ворагам і ташчыцца ад сябе, любімага.
0
321-бах / Адказаць
14.02.2014 / 21:56
Мірончык ці іншы балванчык - "все оні маріонеткі - в ловкіх і натруженных руках"
0
: / Адказаць
14.02.2014 / 22:23
Шэранькі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру