Зборная Расіі заваявала чацвёрты залаты медаль на хатняй Алімпіядзе ў Сочы. Яго выйграў Аляксандр Траццякоў, што стаў найлепшым у спаборніцтвах скелетаністаў. Такім чынам суседзі пераўзышлі вынік Алімпійскіх гульняў Ванкувера ў 2010 г. (тры золаты), выйшлі на 3-е месца ў агульным заліку і трымаюць першае па ўсіх заваяваных узнагародах.

Раней на Алімпіядзе ў Сочы два золаты зборнай Расіі прынеслі фігурысты і яшчэ адно — майстар шорт-трэка Віктар Ан на дыстанцыі 1000 метраў. У фігурыстаў перамогі былі здабытыя ў камандным турніры і ў спаборніцтвах спартыўных пар, дзе найлепшымі сталі Таццяна Валасажар і Максім Транькоў.

У 2010 годзе ў Ванкуверы расіяне перамаглі ў індывідуальным спрынце у лыжнікаў (Мікіта Крукаў), у мужчынскай біятлоннай гонцы з агульнага старту (Яўгеній Усцюгаў ) і ў жаночай біятлоннай эстафеце.

Сёння, 15 лютага, на Алімпіядзе засталося правесці спаборніцтвы па скачках на лыжах з вялікага трампліна.

Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Германія 7 3 2 12
2 Швейцарыя 5 1 1 7
3 Расія 4 6 5 15
4 Канада 4 5 3 12
5 Галандыя 4 4 6 14
6 ЗША 4 3 7 14
7 Нарвегія 4 3 6 13
8 Кітай 3 2 0 5
9 Беларусь 3 0 1 4
10 Польшча 3 0 0 3
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?