16.10.2007 / 10:25

Выйшаў першы вугорска-беларускі слоўнік 6

Зьяўленьню выданьня паспрыяла беларускае пасольства ў Будапэшце.

Першы венгерска‑беларускі слоўнік быў выдадзены ў 2007 годзе пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Будапешце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Алена Купчына.

Яна падкрэсліла наяўнасць значнага патэнцыялу супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі ў сферы культуры.

«Нягледзячы на адсутнасць паміж нашымі краінамі ўстойлівых культуралагічных сувязей, Беларусь і Венгрыя маюць агульныя для іх гістарычныя моманты, якія адыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае», — растлумачыла спецыліст.

Як адзначыла Алена Купчына, значны ўклад у вывучэнне агульных гістарычных і лінгвістычных момантаў уносіць створаная ў Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвеша Венгерская асацыяцыя беларусістаў, дзейнасцю якой кіруе прафесар Андраш Золтан. Ва універсітэце вядзецца выкладанне беларускай мовы, у яго рабоце ўдзельнічаюць лектары і выкладчыкі з Беларусі. Важнай падзеяй стала выданне ў 2006 годзе намаганнямі выкладчыкаў кафедры пры фінансавай падтрымцы фондаў Еўрасаюза першага падручніка беларускай мовы для венгерскіх студэнтаў.

У маі гэтага года пасольствам арганізавана мерапрыемства з нагоды 15‑годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй, у рамках якога была арганізавана выстаўка, прысвечаная 200‑гадоваму юбілею з дня нараджэння беларускага мастака, музыканта і кампазітара Напалеона Орды. З поспехам прайшло выступленне маладога таленавітага музыканта з Беларусі Аляксандра Музыкантава, які выканаў фартэпіянныя творы Н. Орды, а таксама Ф. Шапэна і Ф. Ліста.

У час Дзён эканомікі Беларусі ў Венгрыі, якія праходзяць 15‑17 кастрычніка ў Будапешце, адбудзецца выступленне беларускага фальклорнага калектыву «Радзімічы» і пройдзе выстаўка работ выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

«І мы не збіраемся на гэтым спыняцца. Ужо ёсць канкрэтныя планы на будучае з тым, каб беларуская культура была больш поўна прадстаўлена ў Венгрыі», — сказала на заканчэнне пасол.

БЕЛТА

0
Kažemaks / Адказаць
16.10.2007 / 11:05
Безумоўна, радасная навіна. Засталося дазнацца, колькі ў ім словаў :)
0
Міколка / Адказаць
16.10.2007 / 11:30
Айяай... Што робіцца... На *Вугоршчыне* беларускую мову вывучаюць... А ў нас яе прыніжаюць і заціскаюць...
0
Kambatant / Адказаць
16.10.2007 / 11:35
Я той слоўнік бачыў - словаў там ня менш за іншыя слоўнікі, хоць бы той беларуска-польскі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру