Вельмі важны матч у Адзінай лізе ВТБ правядуць мінскія «Цмокі». Пакуль каманда знаходзіцца на мяжы трапляння ў плэй-оф, каб прайсці далей ім трэба абавязкова перамагаць каманду з Марыупаля.
На сённяшні дзень «Цмокі» маюць чатыры перамогі ў дванаццаці гульнях і займаюць у групе сёмая месца. «Азоўмаш» з трыма перамогамі ў трынаццаці гульнях на апошнім радку. Перамога вельмі важная.
Яшчэ немалаважны фактар. «Цмокам» вельмі важна спыніць серыю паразаў у Адзінай лізе ВТБ. Іх ужо шэсць запар. Здаецца, «Азоўмаш» якраз вельмі зручны супернік для гэтага.
Пачатак а 13. Гульня пройдзе на «Мінск-Арэне». Усе на баскетбол!