На ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях сёння, 16 лютага, будзе разыграна 5 камплектаў узнагарод. У двух медальных стартах прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі.

Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін, які няўдала выступіў у суперкамбінацыі, паспрабуе рэабілітавацца ў супергіганце (пачатак спаборніцтваў у 10.00).

У 13.00 стартуе мужчынская лыжная эстафета 4х10 км, у якой выступіць зборная Беларусі ў складзе Сяргея Далідовіча, Аляксандра Лазуткіна, Аляксея Іванова і Міхаіла Сямёнава.

Яшчэ тры камплекты алімпійскіх узнагарод будуць разыграныя ў біятлоне (мас-старт, мужчыны), канькабежным спорце (1500 м, мужчыны), сноўбордзе (крос, жанчыны).

Да сёння ўдзельнікі Алімпіяды разыгралі 51 камплект медалёў з 98.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?