16.02.2014 / 16:39

Вялікаму спеваку родам з Беларусі Чэславу Немэну сёння споўнілася б 75 8

Чэслаў Немэн нарадзіўся ў Старых Васілішках, што каля Ліды, над Нёманам, у 1939 годзе. Ягоныя бацькі ідэнтыфікавалі сябе палякамі і выехалі з БССР у Польшчу. Яму тады было 19 гадоў. У Польшчы ён і стаў спеваком — адным з самых папулярных і наватарскіх.

Сапраўднае яго імя — Чэслаў Выдрыцкі. А Немэн — творчы псеўданім, які ён узяў у гонар ракі, над якой вырас.

Так сёння выглядае хата ў Васілішках, у якой вырас Чэслаў Немэн. Фота СТ, 16 лютага 2014.

Сярод іншага, ён выступаў на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Мюнхене.

Тут ніжэй — зборнік відэа з найлепшымі песнямі Немэна розных часоў.

0
гарадзенка-беларуска / Адказаць
16.02.2014 / 18:05
Чэслаў Немэн быў выдатным спеваком і творчай асобай. Не саромеўся свайго вясковага паходжання, а нават падкрэсліваў, што нарадзіўся ў Старых Васілішках. Але лічыў сябе заўсёды палякам, і Гарадзеншчыну таксама польскім краем. Пра беларусаў ён адмыслова нідзе і ніколі не ўспамінаў, як быццам мы і ўвогуле не існуем. Таму беларусам ці патрэбна так клапаціцца пра яго памяць?
0
Ірэна / Адказаць
16.02.2014 / 19:23
Зямля - яна наша агульная. Раней была польская, зараз - беларуская. Яна нас яднае. І мы павінны ганарыцца адзін адным, кім бы мы сябе па нацыянальнасці не адчувалі. Наколькі я ведаю, культуру сям'і Выдрыцкіх вызначаў польскі Касцёл. Бацька Чэслава быў арганістам, а сам, Чэслаў, спяваў у касцёльным хоры. У 50-е годы Саветы далі магчымасць палякам з Беларусі з'ехаць у Польшчу.
0
Mihas Bar. / Адказаць
16.02.2014 / 23:35
Шаноўная мая незнаёмка Гарадзенка, на вялікі жаль вось такія думкі й пачуцьці наведываюць ня толькі вас. Але й разабрацца ў іх мы можам толькі самі, на сёньня Беларусы. Па сабе ведаю, ці мая вось гэтая нацыянальнасьць - беларус ?- НЕ ! Гэтае АБАЗВАНЬНЕ мала таго што штучнае(!), але у дадатак - чужынскае, маскоўскае, імпэрскае. У генах, прынамсі, заходніх беларусаў такое перакананьне на працягу многіх дзесяцігоддзяў захавалася й да гэтуль. Шчыра сказаць аніколі не лічылася з гонарам сказаць - я - Беларус. Таму, ня будзем рабіць пакуль(!) эмацыйныя высновы наконт НАШЫХ кроўных знакамітых ЗЯМЛЯКОЎ, а іх ну так шмат ...тым боляй, што й улада у нас па - сутнасьці чужынская. Абдымаю вас, сп. Міх.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру