16.02.2014 / 16:50

Барозу: Незалежная Шатландыя наўрад ці здолее ўвайсці ў ЕС 16

Для незалежнай Шатландыі будзе «цяжка, а, мабыць, і не немагчыма» стаць сябрам Эўразвязу ў выпадку аддзялення ад Вялікабрытаніі. Пра гэта папярэдзіў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, чые словы прыводзіць Бі-Бі-Сі.

«Я лічу, што гэта будзе надзвычай цяжка, а, мабыць, і не немагчыма», бо далучэнне такога новага члена «павінна быць ухвалена ўсімі іншымі дзяржавамі — членамі Еўрапейскага саюза», — пастлумачыў Барозу ў адказ на пытанне аб маючым адбыцца 18 верасня ў Шатландыі рэферэндуме аб незалежнасці.

18 верасня ў Шатландыі пройдзе галасаванне, на якім будзе пастаўлена пытанне: «Ці лічыце вы, што Шатландыя павінна быць незалежнай краінай?» Калі большасць шатландцаў адкажуць станоўча, то Шатландыя выйдзе са складу Вялікабрытаніі 24 сакавіка 2016. Шатландскі ўрад заявіў, што будзе весці перамовы аб членстве ў ЕС у выпадку станоўчага зыходу галасавання.

0
Беларус / Адказаць
16.02.2014 / 18:01
Выбачайце, а што, ЕС - панацэя? Ці спадар Барозу так ўпэўнены, што Шатландыі - гамон не ў складзе ЕС?
0
Ірэна / Адказаць
16.02.2014 / 18:03
У Шатландыі - свой шлях. І ніякія барозы нічога не зменяць.
0
Мікіта / Адказаць
16.02.2014 / 18:15
З венгерскага парламенту выкінулі сцяг ЕС http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=GApXORVefkU
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру