Грэцыя ў 2013 годзе зарэгістравала прафіцыт бюджэту ў памеры больш за €1,5 млрд, перавысіўшы патрабаванні крэдытораў.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны Антоніса Самараса.

«Мы стварылі першасны прафіцыт ў 2013 годзе, хоць павінны былі дамагчыся гэтага толькі ў 2014 годзе.

І ён апынуўся ў тры разы больш, чым пры першасным падліку», — сказаў Самарас. Раней прэм'ер заяўляў пра тое, што сума першаснага прафіцыту (прафіцыт бюджэту без уліку расходаў на абслугоўванне доўгу) складзе €500 млн.

Гэта першы раз за больш як дзесяць гадоў, калі ў ахопленай крызісам Грэцыі зарэгістраваны першасны прафіцыт бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0