16.02.2014 / 18:03

Расія перамагла Славакію па булітах і згуляе ў 1/8 фіналу або з Латвіяй, або Нарвегіяй 2

Хакейная зборная Расіі ў заключным матчы групавога алімпійскага турніру са Славакіяй перамагла ў серыі булітаў - 1:0.

Расіі не ўдалося наўпрост трапіць у чвэрцьфінал Гульняў.

Цяпер каманду Зінэтулы Білялетдзінава чакае паядынак з Латвіяй або Нарвегіяй. На групавым турніры Расія перамагла Славенію (5:2) і напярэдадні саступіла ў серыі булітаў ЗША (2:3 Б), каманда Злучаных Штатаў выйшла ў чвэрцьфінал наўпрост.

Славакія ў 1/8 фіналу згуляе з Чэхіяй, а Славенія — з Аўстрыяй.

0
JJ / Адказаць
16.02.2014 / 18:12
У абедзьвюх каманд праблема з каманднаю гульнёю. Падаецца, нешта не так. Катала-матала, пешшу на змену, як у КХЛ. Недзе 5 хвілін у 2-ім перыядзе ды10 хвілін у трэцім уключалі хуткасць, адразу былі моманты і ў рускіх, і ў славакаў. Дацук запомніўся. І Радзівоевіч. Чакаем матч кляновых з фінамі.
0
Pop / Адказаць
16.02.2014 / 20:49
Уpppaaaaa!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру