16.02.2014 / 18:50

Беларускія алімпійцы атрымаюць ад 50 да 150 тысяч даляраў за кожны медаль 13

Прызавыя прэміі, якія чакаюць беларускіх спартсменаў-медалістаў на радзіме, складаюць: 150 тыс. даляраў за залаты медаль, 75 тыс. даляраў за срэбраны і 50 тыс. даляраў за бронзавы.

Пра гэта паведамляе telegraf.by са спасылкай на прэс-сакратара НАК Беларусі Анастасію Марыніну.

Прэс-сакратар НАК Беларусі ўдакладніла, што ўзнагарода даецца за кожны медаль.

Такім чынам, ужо на сёння за свой выступ на сочынскай алімпіядзе біятланістка Дар'я Домрачава па вяртанні ў Беларусь атрымае ўзнагароду ў памеры 300 тыс. даляраў, па $150 тыс. за кожны залаты медаль.

150 тыс. даляраў чакаюць Алу Цупер за перамогу ў фрыстайле. 50 тыс. даляраў атрымае Надзея Скардзіна за бронзавы медаль у біятлоне.

0
Belarus / Адказаць
16.02.2014 / 19:01
Paprauce kali laska - 2 razy slova "bronzavy" u nazve artykulu 75 тыс. даляраў за бронзавы і 50 тыс. даляраў за бронзавы
0
Уладзімір / Адказаць
16.02.2014 / 19:40
Исправьте 75 тыс. за СЕРЕБРО
0
просты хлопец / Адказаць
16.02.2014 / 20:28
Заслужили!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру