16.02.2014 / 20:02

Галандыя абагнала па ўзнагародах усіх, Беларусь застаецца ў дзясятцы. У панядзелак — біятлон і фрыстайл 3

Залаты скачок Алы Цупер, фота Аляксандра Семянякі, НАК Беларусі.

Сёння, 16 лютага, на Зімовых Алімпійскіх Гульнях у Сочы былі разыграныя чатыры камплекты медалёў. Мас-старт у мужчынскім біятлоне (тут беларусаў няма) перанесены на раніцу панядзелка з-за моцнага туману.

У горных лыжах (супер-гігант) алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац стаў Х'еціль Янсруд, чэшка Ева Самкова выйграла сноўборд-крос, а зборная Швецыі — лыжную эстафету.

А вось цалкам галандскі п'едэстал у забегу на 1 500 м сярод жанчын (Ёрыен Тэр Морс, Ірэн Вюст, Лотэ ван Беек) вывеў Галандыю на другое месца ў агульным камандным заліку. Зборная гэтай краіны таксама мае найбольшую колькасць заваяваных узнагародаў. Прычым усе яны звязаныя з канькамі: 16 у канькабежным спорце і адна ў шорт-трэку.

У панядзелак на Алімпіядзе будуць разыграныя сем камплектаў узнагародаў.

Надзеі беларусаў звязаныя з жаночым мас-стартам у біятлоне (пачатак а 18-й), а менавіта выступам Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, а таксама фіналамі ў фрыстайле (Антон Кушнір, Дзмітрый Дашчынскі і Аляксей Грышын), але тут у фінал трэба яшчэ трапіць. Пачатак першай кваліфікацыі ў 16:45, фіналы з 20:30.

Нагадаем, у беларусаў на Алімпіядзе чатыры медалі: тры залатыя (2 — Дар'і Домрачавай у гонцы пераследу і інд. гонцы, золата Алы Цупер у лыжнай акрабатыцы (фрыстайл)) і бронзавы медаль Надзеі Скардзіна ў індывідуальнай гонцы.

Медальны залік па стане на вечар 16 лютага

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Германія 7 3 2 12
2 Галандыя 5 5 7 17
3 Нарвегія 5 3 6 14
4 Швейцарыя 5 1 1 7
5 Расія 4 7 5 16
6 Канада 4 6 4 14
7 ЗША 4 4 8 16
8 Польшча 4 0 0 4
9 Кітай 3 2 0 5
10 Беларусь 3 0 1 4
11 Швецыя 2 5 2 9
12 Аўстрыя 2 4 1 7
13 Францыя 2 0 4 6
14 Японія 1 3 1 5
15 Чэхія 1 2 1 4
16 Славенія 1 1 3 5
17 Паўд. Карэя 1 1 1 3
18 Вялікабрытанія 1 0 1 2
19 Славакія 1 0 0 1
20 Італія 0 2 3 5
21 Фінляндыя 0 2 0 2
22 Латвія 0 1 2 3
23 Аўстралія 0 1 1 2
24 Харватыя 0 1 0 1
25-26 Казахстан 0 0 1 1
Украіна 0 0 1 1
0
k / Адказаць
16.02.2014 / 20:24
nie Halandyja a Niederlandy.
0
Збышак / Адказаць
16.02.2014 / 22:25
k напiсаў(ла) nie Halandyja a Niederlandy. =========================================== Якая нафіг розніца! Тая Галяндыя, перапрашаю, Нідэрлянды як Віцебская вобласць па плошчы. І зіма там ёсць? Але ж вынікі!!! Галоўнае, што яны маскалям дупу надзёрлі!
0
husi / Адказаць
17.02.2014 / 00:17
У Харватаў у вашай табліцы толькі АДЗІН медаль - срэбраны, а ў выніковым слупку пазначана ДВА?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру