16.02.2014 / 19:35

60 гадоў зняволення за замах на забойства 2

Майкл Дан, 47- гадовы камерсант на рынку праграмнага забеспячэння, быў прызнаны вінаватым у замаху на забойства, паведамляе AP.

Восенню 2012 года Дан адкрыў стральбу па набітым падлеткамі аўтамабілю ў ходзе канфлікту з-за гучнай «бандыцкай» музыкі, якую падлеткі ўключылі каля супермаркета ў горадзе Джэксанвіл, штат Флорыда.

У выніку адзін з падлеткаў, 17- гадовы афраамерыканец Джордан Дэвіс, загінуў.

Падсудны, чалавек са светлым колерам скуры, заяўляў, што стрэліў каля 10 разоў у мэтах самаабароны, паколькі нібыта заўважыў накіраваны на яго пісталет.

Суд прысяжных абмяркоўваў прысуд на працягу 30 гадзін, якія працягваліся чатыры дні, але так і не прыйшоў да канчатковага рашэння з нагоды галоўнага абвінавачвання — у забойстве першай ступені цяжкасці. Аднак Дан быў прызнаны вінаватым у стральбе па машыне з людзьмі і ў замаху на забойства.

Максімальны тэрмін за кожнае злачынства з тых, у якіх абвінавачваецца Дан, складае ад 15 да 30 гадоў пазбаўлення волі. Такім чынам, усяго — 60 гадоў зняволення, піша Бі-Бі-Сі.

Бацькі загінулага Дэвіса пакідаючы залу пасяджэння заявілі, што ўжо задаволеныя прысудам. Па іх словах, 16 лютага, іх сыну споўнілася б 19 гадоў.

Канчатковы тэрмін пакарання падсуднаму будзе абвешчаны ў сакавіку.

nn.by

0
Брест / Адказаць
16.02.2014 / 23:05
уверен в машине находилась толпа гопников. Жаль мужика
0
Мікола / Адказаць
16.02.2014 / 23:53
Што за недарэчны загаловак - там жа было здзейснена забойства, а не замах на абойства.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру