Памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды выступіў з новымі праграмнымі заявамі. Ягоны выступ у эфіры «Галоўнага эфіра» (нядзельная «Панарама») датычыўся рэфармавання ў кадравай палітыцы.

Як Беларусі, якая адчувае дэфіцыт канкурэнтаздольных кіраўнікоў, трэба абнаўляць кадравы рэзерв?

«Першае і галоўнае – укладваць ва ўласную адукацыю, —

перакананы доктар эканамічных навук Кірыл Руды. – Тыя паспяховыя хлопцы, якія з’ехалі за мяжу, так ці іначай атрымлівалі адукацыю ў Беларусі. Яны сталі запатрабаваныя з базай, якую атрымалі ў нас».

Другую ідэю Руды бачыць у накіраванні спецыялістаў на стажыроўкі за мяжу.

«У многіх краінах гэта аплачвае дзяржава, гэта было і ў Кітаі, і ў Казахстане, – разважае ён. – Уявіце, калі з вядучага топ-універсітэта свету, напрыклад, Кэмбрыджа, вернецца наш выпускнік, і яго б зрабілі начальнікам аддзела ў Мінгарвыканкаме. Мне падаецца, ён там такі дысбаланс унясе… Тым не менш прымусіць неяк па-іншаму глядзець і на сябе, і на свет».

Трэцяя ідэя памочніка прэзідэнта найбольш нечаканая.

Руды прапануе запрасіць беларускіх эмігрантаў вярнуцца ў краіну.

«Пасля распаду Савецкага Саюза былі хвалі эміграцыі. Многія нашыя суайчыннікі з’ехалі за мяжу, і яны паспяховыя там у міжнароднай сферы, на сусветных рынках», – тлумачыць ён.

Руды сумняецца, што нехта з эмігрантаў рашыцца перакрэсліць частку свайго жыцця і сказаць: я ніколі не ўзгадаю пра Беларусь.

* * *

Некалькі тыдняў таму Руды апублікаваў у «Савецкай Беларусіі» праграмны артыкул, у якім заявіў: замест прамысловасці перспектыўней займацца сферай паслуг і ай-ці. 

Памочнік прэзідэнта Кірыл Руды заняў сваю пасаду паўгода таму. Ягонага папярэдніка, адыёзнага Сяргей Ткачова, падабраў «Амкадор» алігарха Аляксандра Шакуціна. Ткачоў ставіў у прыклад сталінскую эканоміку і заклікаў нарошчваць прамысловыя магутнасці.

* * * 

Пяць фактаў пра Кірыла Рудага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?