Сьпіс беларускіх пэрсонаў нон грата ў Эўропе можа папоўніцца сваякамі чыноўнікаў, якія ўжо прысутнічаюць у ім. У прыватнасьці, у яго могуць трапіць Захар Навумаў, сын міністра ўнутраных спраў РБ, які працуе дыпляматам у Жэнэве, і Андрэй Сухарэнка, сын былога старшыні КДБ, які працуе ў Страсбургу.

Гэтыя прапановы маюцца ў фармуляры дэпутата Эўрапарлямэнту спадарыні Жанін Хэніс-Пласхарт. Паводле зьвестак “Беларускага партызана”, падрыхтоўка гэтага фармуляру з прапановамі пашырыць сьпіс невыязных беларускіх чыноўнікаў у Эўропу пачалася пасьля публікацыяў у беларускіх СМІ.

Гэтыя артыкулы былі перакладзеныя на галяндзкую мову і перададзеныя з суправаджальным лістом для разгляду дадзенага пытаньня галяндзкім дэпутатам Эўрапарлямэнту. У выніку 11 кастрычніка 2007 г дэпутаткай Эўрапарлямэнту спадарыняй Жанін Хэніс-Пласхарт (Jeanine Hennis-Plasschaert) быў пададзены ў Камісію Эўрапарлямэнту шэраг пытаньняў адносна сёньняшняга становішча ў Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасьці, была закранута тэма сыноў беларускага кіраўніцтва, якія займаюць высокія пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?