Шакаладка «Любімая Алёнка» без беларускай мовы. Фота Яраслава Зубрыцкага. 

Шакаладка «Любімая Алёнка» без беларускай мовы. Фота Яраслава Зубрыцкага. 

Макет упакоўкі «Любімай Алёнкі» з апісаннем прадукта па-беларуску. 

Макет упакоўкі «Любімай Алёнкі» з апісаннем прадукта па-беларуску. 

««Камунарка» адмяніла беларускую мову», — з такім лістом у рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач Яраслаў Зубрыцкі і даслаў фота абгорткі 100-грамовай шакаладнай пліткі «Любімая Алёнка» ад мінскай кандытарскай фабрыкі. На фота заўважна, што насупраць ідэнтыфікатара «BY» зроблены надпіс па-расійску.

Журналіст «НН» звярнуўся па каментар на «Камунарку».

«Значок «BY» мае на ўвазе адпаведнасць прадукцыі патрабаванням беларускага СТБ, які вызначае характарыстыкі якасці шакаладу. Таму ў адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ была выкарыстана адна з дзяржаўных моў, — патлумачыла начальнік аддзела ўпакоўкі прадпрыемства Таццяна Бекіш.

Але,

калі паўстала пытанне наконт наяўнасці беларускай мовы на абгортцы, мы ўнясём змены ў макеты».

У якасці прыкладу Таццяна Бекіш даслала «НН» макет абгорткі шакаладнай пліткі «Любімая Алёнка» вагою 20 грамаў, на якой ёсць тэкст і па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?