Сёння з'явілася інфармацыя пра тое, што ў Шклове, Клічаве і Горках мужчын жыве больш, чым жанчын. Чытач нашага сайту адгукнуўся вершам.
Каб выйсці замуж, едзь у Шклоў
ці, на худы канец, у Клічаў.
Там, кажуць, болей мужыкоў —
усіх фарматаў і абліччаў.
Калі ж і там лёс абміне,
спяшай за суджаным у Горкі.
Бо й тут жанчыначкі у цане.
А не свае — наогул зоркі!
0
0
0
0
0
0