Прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў лыжных акрабатаў (фрыстайлістаў) на Алімпіядзе ў Сочы. Тры беларусы змаглі адабрацца ў фінальныя спаборніцтвы, хоць і патрапалі заўзятарам нервы.

Справа ў тым, што ніхто з беларусаў не прабіўся ў фінал з першай спробы. Прычым Дашчынскі і Кушнір аказаліся на самай мяжы першай шасцёркі. У другой спробе цана памылкі значна ўзрастала.

У вынікі Дзмітрый Дашчынскі і Антон Кушнір выдатна справіліся з хваляваннем. А вось алімпійскаму чэмпіёну Ванкувера Аляксею Грышыну не пашанцавала, ён двойчы прызямляўся на спіну.

Асабліва прыемнае з’яўленне ў фінале маладога Дзяніса Осіпава. Ягоны скачок хоць і не быў надта складаны, але выкананы добра. Осіпаў таксама будзе ў фінале.

А вось былы беларус, які прыняў грамадзянства Расіі, Цімох Слівец у фінал не прайшоў. Ён трынаццаты.

Фінальныя спаборніцтвы пачнуцца а 20:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?