17.02.2014 / 18:35

Фантастыка: Дар’я Домрачава стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай 28

фота yahoo.com

фота yahoo.com

фота yahoo.com

Склалася ўражанне, што ў біятлонным масстарце Дар’я Домрачава ўвогуле не моцна замарочвалася на сваіх суперніцах. Настолькі проста яна адарвалася ад пелетона. Дакладна адсталялася (з адным промахам у перадапошнім стрэле) і прыбегла да фінішу. 

Вядома, так падаецца толькі, калі глядзець тэлевізар. На справе ж гэта перамога была нічым не адрозная ад папярэдніх. Толькі вось эмоцыі крыху прытупіліся.

Тры залатых медалі на адной Алімпіядзе да Домрачавай брала толькі адна біятланістка – немка Каці Вільхельм.

Срэбра ўзяла чэшка Габрыэла Соўкалава. Трэцяя – нарвежка Ц’ерыл Экхаф.

У жанчын у біятлоннай праграме яшчэ эстафета, а таксама змешаная эстафета, дзе ўдзел возьмуць і мужчыны.

ЗП

0
Юрась Беларус / Адказаць
17.02.2014 / 18:42
Малайчына, Даша! І ў трэці раз: адзін промах - першае месца. Проста суперзорка сучаснага біятлону! Рыхтуемся да эстафеты.
0
Polka / Адказаць
17.02.2014 / 18:44
Вiншaвaннi, Дoмрaчaвa, вiншaвaннi, Бeлaрycь!
0
Коньнік Пагоні / Адказаць
17.02.2014 / 18:48
Ды колькі ж можна! Праўладныя мэдалі ганьбяць Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру