Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў тэлевядучага і генеральнага дырэктара агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыя Кісялёва ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Указ «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Расійскай Федэрацыі» быў апублікаваны 13 лютага, але СМІ звярнулі на яго ўвагу толькі цяпер.

Дзмітрый Кісялёў згаданы сярод некалькіх дзясяткаў чалавек, узнагароджаных «за дасягнутыя працоўныя поспехі, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё РФ, заслугі ў гуманітарнай сферы, умацаванні законнасці, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян, шматгадовую сумленную працу».

Вядучы тэлеканала «Россия 1» Дзмітрый Кісялёў быў прызначаны кіраўніком новага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня», створанага на базе РІА Новости, у снежні 2013 года. Ён жа ўзначаліў камісію па ліквідацыі РІА Новости.

Прызначэнне вядомага сваімі рэзкімі антызаходнімі выказваннямі Кісялёва гендырэктарам агенцтва Уладзімір Пуцін патлумачыў тым, што дзяржаўнай прапагандай павінны займацца «патрыятычна настроеныя людзі».

Тыповая праграма ад Дз. Кісялёва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?