Дзяржпрадпрыемствам дазволена ў выключных выпадках прадаваць прадукцыю ніжэй за сабекошт. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 123 ад 13 лютага 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам вытворцы маюць права «прадаваць прадукцыю па зніжаных з удзелам кан'юнктуры рынку цэнах (тарыфах), узровень якіх складваецца ніжэй за сабекошт, у тым ліку з улікам прадастаўленых скідак, на ўнутраным і знешнім рынках». Арганізацыям, якія ажыццяўляюць аптовы і (або) рознічны гандаль можна прадаваць тавары беларускай вытворчасці па зніжаных «з улікам кан'юнктуры рынку цэнах, узровень якіх складваецца ніжэйшым за цэны іх набыцця».

Рашэнне аб распродажы ніжэй за сабекошт можа прыняць кіраўнік прадпрыемства — вытворцы прадукцыі, але толькі ў выпадку «захавання станоўчага ўзроўню рэнтабельнасці продажаў у цэлым па арганізацыі-вытворцу з пачатку справаздачнага перыяду (года) і (або) рэалізацыі прадукцыі на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы». У выпадку бягучых страт вытворцу неабходна атрымаць дазвол на распродаж у вышэйшым ведамстве.

«Прыняцце рашэння павінна грунтавацца на эканамічным абгрунтаванні мэтазгоднасці рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці па цэнах (тарыфах) ніжэйшых за сабекошт, якое ўключае інфармацыю аб фінансавым становішчы гэтай арганізацый, рэнтабельнасці продажаў з пачатку бягучага года, ацэнцы тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, што прапаноўваюцца да рэалізацыі, мерапрыемствах па зніжэнні затрат на іх вытворчасць (выкананне, аказанне), а таксама інфармацыю аб кан'юнктуры рынку, параўнальным аналізе цэн (тарыфаў) на аналагічныя тавары (работы, паслугі), у тым ліку з выкарыстаннем прайс-лістоў, іншых крыніц інфармацыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Для ўзгаднення распродажу з вышэйшым ведамствам прадпрыемства-вытворца абавязана прадаставіць: «пералік тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, што прапаноўваюцца да рэалізацыі па цэнах (тарыфах) ніжэйшых за сабекошт, эканамічнае абгрунтаванне мэтазгоднасці рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці па цэнах (тарыфах) ніжэйшых за сабекошт, якое ўключае інфармацыю аб фінансавым становішчы арганізацыі, рэнтабельнасці продажаў з пачатку бягучага года, ацэнку тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, што прапаноўваюцца да рэалізацыі, мерапрыемствы па зніжэнні затрат на іх вытворчасць (выкананне, аказанне), а таксама інфармацыю аб кан'юнктуры рынку, параўнальным аналізе цэн (тарыфаў) на аналагічныя тавары (работы, паслугі), у тым ліку з выкарыстаннем прайс-лістоў, іншых крыніц інфармацыі».

Пастанова набывае моц з моманту апублікавання і дзейнічае да 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?