На 4 красавіка прызначаны пазачарговы сход акцыянераў «Уралкалія», на якім будзе пераабраная рада дырэктараў. Але Валошын у спіс кандыдатаў уключаны не будзе, расказалі выданню дзве крыніцы, блізкія да розных акцыянераў кампаніі, а таксама знаёмы Валошына. «Уралхім» намінаваць Валошына не будзе, кажа адзін з суразмоўцаў газеты. «Онэксім» — з высокай доляй верагоднасці — гэтага таксама не зробіць, дадае іншы. У Валошына іншыя планы, падкрэслівае трэці суразмоўца. Прадстаўнікі «Онэксіма», «Уралхіма» ад каментароў адмовіліся. Атрымаць каментар Валошына не ўдалося.

Валошын узначальвае раду з верасня 2010 года.

Туды яго запрасіў былы асноўны ўладальнік кампаніі Сулейман Керымаў праз тры месяцы пасля таго, як з партнёрамі (Аляксандрам Несісам і Філарэтам Гальчавым) купіў у Дзмітрыя Рыбалоўлева кантрольны пакет «Уралкалія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?