ЕС прызнае палітвязнямі толькі 6 з 11 беларускіх палітзняволеных. Такая лічба прагучала на сустрэчы праваабаронцаў з амбасадарам адной з еўрапейскіх краін.

Падыходы ў беларускіх праваабаронцаў і еўрапейцаў да таго, каго прызнаваць палітвязнямі, а каго — не, розныя.

Еўрапейцы настойваюць на тым, каб беларускія ўлады вызвалілі палітвязняў і спынілі абмяжоўваць правы і свабоды беларусаў.

Масавыя арышты ў Беларусі ў 2010—2011 годах прывялі да ўвядзення Еўрасаюзам візавых санкцый супраць чыноўнікаў-лукашэнкаўцаў і набліжаных да іх бізнэсоўцаў.

імаверна, Еўрасаюз не адносіць да ліку палітвязняў анархістаў і хадэка Васьковіча, зняволеных за атакі на дзяржаўныя аб'екты і Гайдукова, якога асудзілі нібыта за «спробу ўвайсці ў кантакт з замежнай разведкай». Праваабаронцы лічаць анархістаў палітзняволенымі, бо іх акцыі мелі, хутчэй, сімвалічны характар, а прысуды ім былі непрапарцыйна суровымі.

У зняволенні застаюцца, сярод іншых, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, прадпрымальнік і лідар былых афганцаў Мікалай Аўтуховіч, юнакі Эдуард Лобаў, Уладзь Яроменак, Васіль Парфянкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?