«Пасля пазітыўнай дынамікі на выхадных у Кіеве, на жаль, гвалт аднавіўся. Палітыкаю трэба займацца ў Радзе, а не на вуліцы», — напісаў пасол ЗША ва Украіне Джэфры Пает.
Ён заклікаў да фармавання тэхнакратычнага ўрада беспартыйных прафесіяналаў, які б карыстаўся даверам шырокіх слаёў насельніцтва.