18.02.2014 / 12:59

Казахстан не хоча зніжаць парог бяспошліннага ўвозу міжнародных адпраўленняў з 1000 да 150 еўра 1

Казахстан не хоча зніжаць парог бяспошліннага ўвозу міжнародных адпраўленняў з 1000 да 150 еўра, як гэта збіраецца зрабіць Расія.

«На мінулым тыдні я быў у Казахстане, дзе сустракаўся з кіраўніцтвам мясцовай пошты, у якое ўваходзяць прадстаўнікі кабінета міністраў краіны. Яны выступаюць катэгарычна супраць зніжэння парога ў першую чаргу таму, што іх пошта праз шмат гадоў стала рэнтабельнай, — расказаў прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі дыстанцыйнага гандлю Аляксандр Іваноў. — З сярэдзіны 2000-х тут, як і ў нас, сур'ёзна вырас паток пасылак з замежных інтэрнэт-крам, у сувязі з чым сабекошт апрацоўкі пошты рэзка ўпаў». На думку спадара Іванова, перакрываць гэты канал даходаў Казахстан не будзе.

0
Бераговіч / Адказаць
19.02.2014 / 12:59
Вось табе, баушка, і Мытны зьвяз...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру