Пра гэта паведамілі ў эфіры Грамадскага ТВ.
Каля 20.55 па мінскім часе міліцыя пачала штурм Майдану. У ход ідуць вадамёты, феерверкі і дымавыя гранаты. Штурму папярэднічала патрабаванне сілавікоў, звернутае да пратэстоўцаў: пакінуць Майдан для правядзення міліцыяй «антытэрарыстычнай аперацыі», паведамляе УНІАН.
Беркутаўцы і байцы УВ сталі ў баявы строй. З-за іх спін пад'ехалі тры вадамёты, якія паліваюць барыкаду на Храшчаціку і актывістаў на ёй.
Яны пачалі ламаць барыкаду, нягледзячы на тое, што на ёй стаялі людзі.
Сілавікі ўжываюць святлошумавыя гранаты.
Адначасова ад Жаўтнэвага палаца па лесвіцы спускаюцца атрады сілавікоў, якія ідуць у бок барыкад на Інстытуцкай.
Са сцэны Майдану заклікаюць жанчын і пажылых людзей зайсці за сцэну.
Пад стэлай Незалежнасці гарыць палатка.