18.02.2014 / 22:31

Дэманстранты трымаюць абарону з дапамогай кактэйляў Молатава 2

Спецназ наступае на Майдан з боку вуліцы Інстытуцкай, з гары, і па Хрышчаціку ад Еўрапейскай плошчы. Штурм пачаўся перад 20.00 па ўкраінскім часе (21.00 у Беларусі).

Па стане на 22.30 дэманстранты ўтрымалі барыкады. Гэта адбылося дзякуючы падпаленым шынам і кактэйлям Молатава. Яны падпалілі прынамсі адзін БТР і спыняюць кактэйлямі вадамёты, якія спрабуюць расчысціць дарогу спецназу.

Сцэна на Майдане працягвае заклікаць людзей на Майдан. Цэрквы Кіева і Львова б'юць набат. У гэтую хвіліну Майдан ізноў спявае «Шчэ нэ вмэрла Украіна».

Няспынна выбухаюць святлошумавыя гранаты і феерверкі. Асабліва страшны выбух спаліў адзін з намётаў. На думку журналістаў, выбухнуў газавы балон.

0
БР / Адказаць
18.02.2014 / 22:51
Вообще, логичнее было бы после первого же броска коктейля Молотова применять оружие на поражение. Тогда бы даже буйные пациенты вели бы себя значительно спокойнее
0
Alies' / Адказаць
18.02.2014 / 23:19
Vadamioty u liutym! Fashysty! Trymajcesja, ukraincy! Hanarymsja vashaj muzhnasciu!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру