Служба бяспекі Украіны ўзяла на сябе адказнасць за стральбу па ўдзельніках мітынгу, які 19 лютага праходзіў каля ўпраўлення спецслужбы ў горадзе Хмяльніцкім.

Пра гэта паведаміў дэпутат гарадскога савета ад апазіцыйнай партыі «Свабода» Аляксандр Сімчышын. З яго слоў, кіраўніцтва СБУ гатовае аплаціць лячэнне пацярпелых актывістаў.

Раней паведамлялася, што невядомыя некалькі разоў стрэлілі ў удзельнікаў акцыі ля будынка СБУ. Стральба вялася з боку цэнтральнага ўваходу і бакавой брамы. У выніку пацярпелі чатыры чалавекі. Адна з пацярпелых, якая атрымала раненне галавы, як сцвярджаюць СМІ, памерла ў бальніцы. Аднак мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што жанчына знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?