У Цярнопалі каля 20 работнікаў спецпадраздзялення «Беркут» перад 5 тыс. гараджан прысягнулі на вернасць ўкраінскаму народу.

Папярэдне сярод Народнай самаабароны беркутаўцы прайшлі «дарогай ганьбы». Людзі суправаджалі іх шэсце крыкамі «Ганьба», «Банду гэць».

Камандзір цярнопальскага «Беркута» Міхаіл Ясьончык, трымаючы руку на Бібліі, з дапамогай гучнамоўніка пакляўся, што «Беркут» будзе з народам і будзе стаяць на абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян Украіны і Цярнопаля.

Жыхары Цярнопальшчыны перахапілі беркутаўцаў каля вёскі Збараж, перакрыўшы дарогу і не прапусціўшы іх у Цярнопаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?