Нябачаныя раней колькасці дэманстрантаў выйшлі на вуліцы рэгіянальных гарадоў Цэнтральнай і Заходняй Украіны. У Луцку, Роўне, Львове, Ужгарадзе, Вінніцы, Івана-Франкоўску, Цярнопалі людзі ўзялі штурмам будынкі адміністрацый і/або сілавых структур і вайсковых частак. Паводле звестак СБУ, захоплена 1500 адзінак агняпальнай зброі і сотні тысяч патронаў.

Хуткія дапамогі з рэгіянальных гарадоў кіруюцца ў Кіеў, каб дапамагаць у аказанні дапамогі параненым у сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0