Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч даручыў працоўнай групе на чале з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Клюевым паскорыць арганізацыю мірнага палітычнага перамоўнага працэсу для хуткага вырашэння крызісу ва Украіне.
Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле інфармацыі, у працоўную групу па ўрэгуляванні палітычнага крызісу таксама ўваходзяць в.а. міністра юстыцыі Алена Лукаш і першы намеснік кіраўніка АПУ Андрэй Партноў.
0
0
0
0
0
0