У адрозьненьне ад беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, айчынныя вытворцы малочнай прадукцыі не зазналі вялікіх праблемаў цягам праверкі, зладжанай Рассельгаснаглядам.

Газэта «Белорусы и рынок» тлумачыць лагоднасьць расейскіх інспэктараў шэрагам прычынаў.

Па‑першае, гэта сёлетні неўраджай у самой Расеі і, як вынік, дэфіцыт малочнай прадукцыі. Па‑другое, пакупніцкая здольнасьць расейцаў цягам апошняга году ўзрасла. Па‑трэцяе, рост спажываньня малака адчуваецца па ўсім сьвеце — у першую чаргу ў ЗША і Кітаі. Цана сухога малака на сусьветным рынку ад вясны падвоілася. Па‑чацьвертае, на думку расейскіх экспэртаў, праблемы з малаком могуць нэгатыўна адбіцца на рэйтынгу праўладнай партыі «Единая Россия».

Адсюль і загад Уладзімера Пуціна ліквідаваць дэфіцыт малака за кошт закупак у суседніх краінах.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0