Моладзевая зборная Беларусі па футболе сёньня правяла ў Будапэшце матч з вугорскімі аднагодкамі. Менавіта гэтыя дзьве каманды ўзначальвалі 8-ю адборачную групу да чэмпіянату Эўропы, маючы па 9 пунктаў.

Зборныя ўжо сустракаліся ў пачатку лета, тады мацнейшымі ў Барысаве аказаліся нашы хлопцы — 1:0. Пасьля гэтай паразы вугорцы нікому больш не саступалі, а вось беларусы ў верасьні саступілі сэрбам.

Галоўны трэнэр «маладзёжкі» Юры Курненін казаў, што згодны нават на нічыю. На справе беларусы вязуць з Будапэшту перамогу. Адзіны гол напрыканцы першага тайму забіў нападнік наваполацкага «Нафтану» Дзьмітры Камароўскі — 1:0.

Цяпер турнірная табліца ў нашай групе выглядае наступным чынам:

Беларусь — 12 пунктаў, Вугоршчына — 9, Сэрбія — 7, Латвія — 4, Сан‑Марына — 0. На чэмпіянат трапіць толькі пераможца групы. Заўтра латышы згуляюць з сэрбамі. Зборная Беларусі ж наступны матч правядзе 16 лістапада дома з Сан‑Марына.

Нагадаем таксама, што заўтра нацыянальная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Бэрнда Штанге правядзе таварыскі матч зь Ізраілем. Пачатак а 21:50. Будзе трансьляваць ОНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?