Больш за 100 тон радыеактыўнай вады пратачылася з рэзервуара на японскай АЭС «Фукусіма-1».

Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце кампаніі- аператара станцыі ТЕРСО.

Па дадзеных ТЕРСО, прычынай здарэння магло стаць тое, што рэзервуар быў цалкам напоўнены вадой.

У цяперашні час ўтрыманне цэзію-134 складае 3,8 тысячы бекерэляў на літр, цэзію-137 — 9,3 тысячы бекерэляў на літр пры бяспечным узроўні 15 і 25 бекерэляў адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?