У цэнтры Кіева на скрыжаваннях дарог стаяць пасты ДАІ, шмат «інспектараў» са зброяй.
У прыватнасці, на Бесарабскай плошчы ў бок Майдана Незалежнасці машыны не прапускаюць зусім, гэтая паласа перакрытая патрульнымі машынамі, хоць паласа ў іншы бок адкрыта.
Відавочна, ДАІшнікі спрабуюць абмежаваць пастаўкі прыпасаў для пратэстоўцаў.
Кіроўцам даводзіцца аб'язджаць «дзесятай дарогай» амаль у літаральным сэнсе.
У сталіцы Украіны бліжэй да 9-й раніцы пачынаюць утварацца заторы.
0
0
0
0
0
0