У спіну мужчыну патрапіла куля, якая і стала для яго фатальнай.

Цела загінулага паехала забіраць з Кіева жонка. Вядома таксама, што некалькі месяцаў таму Валерый Браздзянюк уступіў у Жмерынскую арганізацыі партыі Віталя Клічко «Удар», быў актыўным яе ўдзельнікам.

Мужчына быў прыватным прадпрымальнікам, меў камп’ютарны клуб у цэнтры Жмерынкі. Валерый Браздзянюк таксама быў унікальным мастаком — працаваў у тэхніцы эбру (малюнкі на вадзе). Яму для стварэння шэдэўраў патрабаваліся толькі чыстая вада, фарбы і трохі фантазіі, каб за лічаныя хвіліны на вадзяной аснове расцвілі кветкі, ўзляцелі фантастычныя птушкі, заззяў падводны свет і зашумелі лясы.

У мінулым годзе Валерый Браздзянюк увайшоў у фінал конкурсу «Украіна мае талент», а ў родным горадзе стаў пераможцам конкурсу «Жмерынка мае талент».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?