Пра гэта паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

«З 20 лютага ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз і транзіт па тэрыторыі Беларусі з Польшчы жывых свіней, свініны, у тым ліку ад дзікоў, прадуктаў перапрацоўкі, скураной, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад адчувальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для іх, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, таго, што паходзіць з Польскай Рэспублікі, карыстанага абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання свіней», — паведамілі ў дэпартаменце.

Мінсельгасхарч таксама даручыў арганізаваць працу па недапушчэнні ўвозу з Польшчы ў ручной паклажы, багажы і паштовых адпраўленнях для асабістага карыстання фізічнымі асобамі свініны (у тым ліку ад дзіка) і прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама ўсіх вышэйпералічаных прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?