Згодна з сумеснай пастановай Саўміна і Нацбанка РБ №134/1 ад 17 лютага 2014, доступ да грашовых патокаў атрымалі БелСвісБанк, Дэльта Банк, Ідэя Банк, Мінскі транзітны банк, Масква — Мінск, Хоўм Крэдыт Банк, Белгазпрамбанк і Франсабанк.
Да цяперашняга часу прывілеем абслугоўваць дзяржпраграмы карысталіся 9 банкаў: Альфа-Банк, ВТБ (Беларусь), Белаграпрамбанк, Белзнешэканамбанк, Белінвестбанк, БПС-Ашчадбанк, Парытэтбанк, Беларусбанк, Прыёрбанк.
Характэрна, што пашырэнне спісу ўпаўнаважаных банкаў адбываецца на фоне бесперапыннага пераводу «дзяржпраграмных» актываў у Банк развіцця. У амбіцыйных планах кіраўніка гэтага банка С. Румаса — ужо ў 2015 годзе стварыць на базе Банка развіцця адзіны цэнтр па абслугоўванні дзяржпраграм.