20.02.2014 / 21:33

У Екацярынбургу з’явіцца помнік Уладзіміру Мулявіну

Сярод вядомых ураджэнцаў Екацерынбургу, якія ўнеслі ўнёсак у беларускае мастацтва –-

акцёры Наталля Гайда, каралева беларускай аперэты, і Уладзімір Гасцюхін, які сыграў ролю Рыбака ў фільме «Узыходжанне» (паводле быкаўскага «Сотнікава»).

Але на беларускае мастацтва найбольш паўплываў Уладзімір Мулявін, арганізатар і лідар легендарных «Песняроў».

Конкурс эскізных праектаў на стварэнне помніка Мулявіну быў абвешчаны ў мінулым годзе.

Але паколькі ніводзін варыянт так і не быў прыняты, конкурс падаўжалі двойчы.

Як паведамляе агенцтва «Мінск-навіны»,

пераможцам быў абраны праект Сяргея Логвіна. Помнік, які будзе ім створаны, з'явіцца ў Екацерынбургу на алеі, якая вядзе да білетных кас кінатэатра «Космас».

На гэтай пляцоўцы «Песняры» неаднаразова выступалі падчас гастроляў.

Глеб Кандрацьеў

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру