Беларусь пакуль што не плануе ўдзел у праграмах па асваенню Месяца i Марса.

Аб гэтым паведамiў акадэмiк‑сакратар аддзялення фiзiкi, матэматыкi, iнфарматыкi НАН Беларусi, генеральны дырэктар Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Сяргей Абламейка на прэс‑канферэнцыi.

Паводле яго слоў, гэта пытанне пакуль што не разглядаецца. Беларусь таксама не плануе запускаць у космас касманаўта. «На сённяшнi дзень усе намаганнi вучоных, задзейнiчаных у сферы асваення космасу, накiраваны на стварэнне новага беларускага штучнага спадарожнiка Зямлi», — сказаў ён. Яго кошт складзе амаль $15 млн.

Другi беларускi штучны спадарожнiк Зямлi будзе запушчаны ў космас праз два з паловай года. Новы спадарожнiк будзе больш дасканалы ў параўнаннi з «БелКА», а таксама меншы па вазе. Назва новага апарата яшчэ не выбрана.

Сяргей Абламейка таксама адзначыў, што беларускiя вучоныя прапрацоўваюць магчымасцi стварэння беларускага спадарожнiка з аптычным тэлескопам з распазнаваннем 1 м.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0