20.02.2014 / 22:14

Краўчук прапануе Радзе заўтра прызначыць датэрміновыя выбары 1

У ходзе паседжання трэба, па меркаванню былога прэзідэнта Украіны, прыняць закон аб скарачэнні паўнамоцтваў прэзідэнта, сфарміраваць урад і прызначыць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.

«Трэба сабрацца заўтра ў парламенце ў поўным складзе, бо любое рашэнне, якое будзе прынята часткай парламента не будзе легітымным», - пракаментаваў Краўчук сённяшняе экстранае пасяджэнне парламента.

Экс-прэзідэнт прапануе склікаць пасяджэнне ВР заўтра асабіста прэзідэнту і спікеру, на якім як мінімум павінны прысутнічаць 380 нардепаў. «Дэпутатам і прэзідэнт, і старшыня ВР мусяць цвёрда сказаць, што заўтра вырашаецца лёс Украіны».

На гэтым пасяджэнні, па словах Краўчука, ВР неабходна прыняць «канстытуцыйны закон аб уладзе, дзе вызначыць скарачэнне паўнамоцтваў прэзідэнта, стварэнне новага ўрада, тэхнічнага, любога, які будзе выконваць паўнамоцтвы, якія забяруць ў прэзідэнта, і датэрміновыя выбары парламента і датэрміновыя выбары прэзідэнта».

0
р / Адказаць
20.02.2014 / 23:16
Ну не. Паўнамоцтвы прэзідэнта хай цяпер застаюцца. Проста пакуль не правядуць выбары яго не будзе. А бальшыня дэпутацкая зараз вінаватая не менш чым Януковіч. Патрэбен часовы ўрад. І выбары.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру