Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што будаўніцтва другой ніткі газаправода Ямал—Еўропа па тэрыторыі Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін з прычыны праблем з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы.

«Мы апякліся на першай нітцы з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы і, пакуль гэтае пытанне не ўрэгуляванае, будаўніцтва другой ніткі адцягваецца», — сказаў А.Сурыкаў журналістам у Менску на Беларускім энергетычным форуме, што гэтымі днямі (16 - 19 кастрычніка) праходзіць у Менску.

Акрамя таго, на рашэнне расейскага боку паўплываў пачатак будаўніцтва Паўночнаеўрапейскага газаправода ў абыход Беларусі і Польшчы. Каментуючы будаўніцтва СЕГ, амбасадар адзначыў, што «гэта традыцыйная барацьба краіны вытворцы і краіны транзіцёра, кожны хоча максімальна абмінуць пасярэднікаў», — сказаў А.Сурыкаў.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0