Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам заснаваў юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Юбілейным медалём «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» будуць узнагароджвацца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, а таксама ветэраны органаў дзяржбяспекі, службовыя асобы дзяржорганаў Беларусі і іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.‑

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0