Прадстаўнік фракцыі Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка лічыць магчымым варыянт, што расследаванне таго, хто даў каманду снайперам страляць, можа дайсці і да Міжнароднага трыбунала ў Гаазе.

Такое меркаванне ён выказаў у пятніцу ў кулуарах Вярхоўнай Рады.

«Ніхто пакуль не можа разабрацца, хто снайперам даў загад страляць. Аднак у агульным пагадненні аб прымірэнні сказана, што будзе створаная следчая група з міжнародным кантролем. І калі міжнародны кантроль будзе жорсткім, то мы можам дайсці і да Гаагі», — сказаў Цігіпка.

Ён таксама адзначыў, што над следчай групай будзе ажыццяўляць кантроль апазіцыя. Але прыняцце рашэння павінна быць узважаным. «А сёння ўсе на эмоцыях. І, натуральна, сёння ніхто не адкажа, хто даў загад страляць», — сказаў Цігіпка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?