Алімпійскі чэмпіён у скачках з шастом, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргей Бубка пракаментаваў перамогу жаночай каманды Украіны ў эстафетнай гонцы на Алімпіядзе ў Сочы.

«Уся каманда прысвячае гэтую гістарычную перамогу ўкраінскаму народу. За пераможнай гонкай у выкананні нашых біятланістак глядзела ўся Украіна. Гэтую перамогу мы прысвячаем нашай Радзіме і з'яднанаму ўкраінскаму народу, які перажывае цяжкі час у нашай гісторыі. Мы не будзем адзначаць перамогу ў знак павагі да загінулых і параненых у трагічных сутыкненнях ў Кіеве, абмяжуемся вусновымі віншаваннямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?