У апазіцыі заяўляюць, што затрыманы снайпер, які страляў у пратэстоўцаў і сілавікоў.

Пра гэта заявіў у Вярхоўнай Радзе народны дэпутат ад удару Віктар Чумак.

«Паступіла інфармацыя, што затрыманы снайпер, які страляў у абодва бакі. Я патрабую правесці экспертызу зброі і куль, каб дакладна ідэнтыфікаваць чалавека, які правакаваў канфлікт на вуліцах Кіева», — падкрэсліў Чумак.

Дэпутат падкрэсліў, што згодна з атрыманай інфармацыі,

снайпер не мае дачынення ні да аднаго падраздзялення ўкраінскіх сілавых структур.

Нагадаем, напярэдадні на Майдане ў выніку страляніны снайпера загінулі дзясяткі пратэстоўцаў. Па словах актывістаў, снайпер вёў стральбу з будынка гатэля Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?